Прафілактыка хатняга гвалту

Прафілактыка хатняга гвалту

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады" ў ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" праводзілася акцыя "Прафілактыка дамашняга насілля". На мерапрыемстве прысутнічалі Ганна Плоткіна - псіхолаг псіха-неўралагічнага дыспансера і Надзея Зашчэрынская - пазаштатны валеолаг установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка», УАЗ «АЛП». Падчас акцыі працаўнікі падрабязна даведаліся, як абараніць сябе ад псіхаэмацыйнага, фізічнага гвалту і славесных пагроз у інтэрнэт-прасторы. Атрымалі інструкцыі, як павесці сябе, каб згладзіць канфлікт і набылі навыкі вырашэння складаных жыццёвых сітуацый.