Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца
Напярэдадні Новага года, 31 снежня, прадстаўнікі ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у асобе намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай, кадравай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях Ігара Літоўчыка і старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Кацярыны Хуцкай пабывалі ў Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы, дзе павіншавалі навучэнцаў з ліку дзяцей-сірот і ўручылі ім падарункі ад прадпрыемства. У ходзе віншавання былі сказаны цёплыя словы пажаданняў, адным з якіх было пасля заканчэння вучобы звязаць сваю працоўную дзейнасць з авіярамонтным заводам.