Набытак Аршаншчыны!

Набытак Аршаншчыны!

Пад такім дэвізам 10 кастрычніка 2023 года ў г.Орша адбылася мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей і Году 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, удзельнікамі якога сталі заслужаныя ветэраны ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» - Алік Віктаравіч Танковіч, узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» у 1981 годзе і працоўная сямейная дынастыя ў чатырох пакаленнях Ліі Леанідаўны Чарнышовай, якія пакінулі ў спадчыну багаты досвед і мудрасць пакаленняў.


У знак павагі замяшчальнік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна-побытавых пытаннях Ігар Іванавіч Літоўчык уручыў удзельнікам мерапрыемства каштоўныя падарункі і сувеніры, бо пажылыя людзі – гэта наш гонар, наш дарагі набытак!