12 ліпеня-Дзень завода
12 ліпеня 2023 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 82-м гадавіне з дня ўтварэння прадпрыемства і ганараванню працаўнікоў, занесеных на Дошку Пашаны завода. З віншаваннямі і пажаданнямі выступілі генеральны дырэктар П.А.Случак, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Г.І.Дзянісава, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна-побытавых пытаннях І.І.Літоўчык. Начальнік аддзела кадраў А.В.Біруля давёў святочны загад, загад пра заахвочанне працаўнікоў завода ў звязку з унясеннем на Дошку Пашаны прадпрыемства.