Ільняная палітра Оршы
08.06.2024 года ў г. Оршы адбыўся маштабны фестываль беларускага лёну "Поле кветак", на якім прысутнічалі прадстаўнікі ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па кадравай, ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях Ігарам Літоўчыкам. У святочным шэсці «Льняная палітра» бралі ўдзел прадстаўнікі ад больш за два дзясяткі прадпрыемстваў і арганізацый аршаншчыны. Мерапрыемства атрымалася яркім, маляўнічым, запамінальным. І нават праліўны дождж не змог сапсаваць настрой удзельнікам свята. Хочацца верыць, што сёлетні фестываль стане папулярным і традыцыйным. Бо лён - наш гонар і слава!