экскурсія
6 кастрычніка 2024 года адкрытае акцыянернае таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» з азнаямленчай экскурсіяй наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 18 г.Барань». Школьнікам прадставілася магчымасць упершыню азнаёміцца з прадпрыемствам. Бо тут працуюць родныя і блізкія людзі, якія дамагаюцца паклікання ў сваёй сферы дзейнасці, якія адданыя сваёй справе.
Навучэнцы разам з выкладчыкамі Ганнай Лесавой і Настассяй Танковіч пабывалі на вытворчых участках па рамонце здымнага і няздымнага абсталявання авіяцыйнай тэхнікі, цэха №1 па дэмантажы, мантажы і даводцы паветраных судоў. З захапленнем слухалі аповед начальніка тэхналагічнага бюро Уладзіслава Лесавога, майстра вытворчага ўчастка Яраслава Казлоўскага, інжынера – тэхнолага Яўгена Канадзеева і начальніка цэха Іллі Міранавіча аб тым, як адбываецца працэс рамонту паветраных лятальных апаратаў.
А ў гэты час непадалёк праходзілі выпрабавальныя палёты самага вялікага верталёта ў свеце Мі – 26, які пасля сумеснага рамонту сумежнай арганізацыяй і лепшымі спецыялістамі нашага прадпрыемства падняўся ў паветра. Відовішча ўразіла ўсіх назіральнікаў.
Інжынер-тэхнолаг цэха № 3 Аляксей Аляксееў азнаёміў з новым, нядаўна уведзеным у эксплуатацыю універсальным вытворчым комплексам, які выконвае апрацоўку металаў, абсталяваны сучаснымі станкамі і найноўшым абсталяваннем па вырабе дэталяў для рамонту верталётаў рознага тыпу.
Інжынер па падрыхтоўцы кадраў Ніна Чайкова распавяла хлопцам у якіх спецыялістах мае патрэбу наша прадпрыемства і якія навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь навучаюць спецыялістаў.
Кожны з школьнікаў змог задаць пытанне, якое яго цікавіць, ад кошту верталёта да яго тэхнічных характарыстык і рэсурсаў. Экскурсія атрымалася займальнай і пазнавальнай.