Дарогамі Памяці

Дарогамі Памяці

     15 жніўня ў Палацы культуры г. Барані работнікі ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" прынялі актыўны ўдзел у святочным вечары памяці, прымеркаваным да аўтапрабегу "Дарогамі Памяці і Подзвігу" з нагоды святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

     Выхаванцы і курсанты грамадзянска-патрыятычнага Архангельскага рэгіянальнага вучэбна-пошукавага цэнтра Расійскай Федэрацыі прадэманстравалі свой творчы патэнцыял і ўменне данесці да гледача тое, што кожны салдат вайны, незалежна ад нацыянальнасці і веры вызнання, які ўнёс свой пасільны ўклад у перамогу, варты, каб сказаць аб яго заслугах цёплыя словы падзякі.

     Памяць аб гістарычным Подзвігу брацкіх народаў жывая!