COVID-19 скажам - НЕ!
29.09.2021г у Актавай зале прадпрыемства адбылася сустрэча з галоўным лекарам установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка» Карака Сяргеем Анатолевічам чалавекам, які наўпроста займаецца пытаннямі лячэння і вакцынацыі насельніцтва раёна. Сяргей Анатолевіч давёў інфармацыю пра бягучы момант у змаганні з пандэміяй. Расказаў пра меры прыманых Дзяржавай, Мінздароўем, лекавымі ўстановамі г. Оршы і Аршанскага раёна па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі і лячэнні ад яе. Даў характарыстыку кожнай з вакцын, што выкарыстоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь для вакцынацыі насельніцтва. Падкрэсліў, што мы павінны выразна зразумець, і гэта пацвярджае досвед змагання з папярэднімі пандэміямі – ВАКЦЫНАЦЫЯ – наш адзіны спосаб вярнуцца да нармальнага жыцця. Людзі, якія атрымалі чаканы шанец – прышчапіцца адной з трох прапанаваных у краіне вакцын, так проста ім грэбуюць. Прытым ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і атачальных. Пра маральны бок такіх учынкаў кожны павінен задумацца сам!