Бонус для дартсменаў

Бонус для дартсменаў

14 сакавіка ў рамках праграмы круглагадовай «Спартакіяды 2024» устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Аршанскага раёна адбыліся спаборніцтвы па дартсе. Сярод аматараў гэтай спартыўнай гульні каманда ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у складзе Кастуся Ігнатовіча і Наталлі Баравік, валодаючы цярплівасцю, захоўваючы спакой і вытрымку, змагла пасупернічаць з лепшымі кідальнікамі на дакладнасць і дасягнуць добрага выніку, заваяваўшы годнае 5 месца сярод 13 камандаў Аршанскага раёна. Не так проста трапіць толькі ў бягучы сектар, і ўжо тым больш у зону падваення ці патраення сектара. Трапнасці хлопцам не займаць. Але ёсць да чаго імкнуцца. 5 месца стала бонусам для развіцця дасканаласці ў рамках сваёй гульні, каб у будучыні дасягнуць больш высокіх вынікаў