29.11.2019г. адбылася справаздачна - выбарная прафсаюзная канферэнцыя прадпрыемства

29.11.2019г. адбылася справаздачна - выбарная прафсаюзная канферэнцыя прадпрыемства

29 лістапада 2019 года  ў актавай зале прадпрыемства адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 103 дэлегаты ад усіх нізавых прафсаюзных арганізацый структурных падраздзяленняў, а таксама генеральны дырэктар ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» П.А. Случак і тэхнічны інспектар па працы Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі авіяцыйных работнікаў В.М. Фурман.

На канферэнцыі заслуханы:

1. Справаздачныя даклады прафкама аб працы за перыяд 2015 - 2019г. - дакладчык Дзянісава Г.І.

2. Справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі за перыяд 2015 - 2019г. - дакладчык Жарабцова І.М.

Праца прафкама і рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд прызнаныя здавальняючымі.

Прафсаюзны камітэт абраны ў колькасці 13 чалавек. Старшынёй прафкама абраная Дзянісава Галіна Іванаўна. Рэвізійная камісія - у колькасці трох чалавек, старшыня Жарабцова І.М.