Возложение цветов и венков к памятнику воинской славы г.п. Болбасово

Возложение цветов и венков к памятнику воинской славы г.п. Болбасово

Дзень Перамогі - гэта слёзы радасці і шчасця, боль ад страт і скалечаных жыццяў і, галоўнае, надзея на тое, што кашмар вайны ніколі больш не паўторыцца. Хай гэты дзень для нас, пакаленняў, якія ведаюць вайну толькі па кнігах і расказах, стане сімвалам сілы і мужнасці народаў, якія аб'ядналіся супраць агульнага болю, і вечным напамінам, штотрэба берагчы мір.

У гэты светлы і радасны дзень Вялікай Перамогі, прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», на чале з генеральным дырэктарам П. Случак і старшынёй прафкама Г. Дзянісавай ўсклалі кветкі і вянок да помніка вайсковай славы г.п. Балбасава.

Старшыня жансавета Л. Сапега і член прафсаюзнага камітэта С. Доливайло правялі ўшанаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны П. Сматрыцкага і ўручылі яму медаль «75 гадоў Перамогі», матэрыяльную дапамогу і каштоўны падарунак.