Валейбол умацоўвае здароўе

Валейбол – спартыўная гульня для задавальнення. Валейбол умацоўвае апорна-рухальны апарат, паляпшае рухомасць суставаў. Трэнеруе мышцы вачэй, пашырае поле зроку. Дадатна ўплывае на нярвовую сістэму, паляпшае настрой, дапамагае змагацца са стрэсамі і дэпрэсіямі. Валейбол трэнеруе спрыт, дакладнасць рухаў і гнуткасць. Самае галоўнае ў валейболе правільна скіраваць мяч на бок суперніка.
ў рамках завадской Спартакіяды паміж структурнымі падраздзяленнямі на першасць ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» прайшлі спаборніцтвы па валейболе ў складзе шасці камандаў. На валейбольнай пляцоўцы панавалі напал пакут, захапляльная гульня высокіх хуткасцяў і вышынь, сяброўская атмасфера і корць быць першымі! Тут кожны ўдзельнік граў сваю, галоўную ролю, імкнуўся выбраць слушную тактыку. На роўных з мужчынамі на пляцоўцы ў складзе камандаў сваё майстэрства паказалі і жанчыны. ў фінале інтрыга захоўвалася да апошніх хвілін матча, бо каманды гулялі на роўных. Але на апошніх секундах гулец абаранялай каманды супернікаў дапусціў памылку, якая ў працэсе і стала для каманды фатальнай.
Пераможцы вызначаны, удзельнікі заахвочаны прызамі ад прафсаюзнай арганізацыі завода. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыва на доўгі час наперад. Турнір запомніўся шэрагам захапляльных партый, розыгрышаў, у якіх каманды выявілі сябе з самага лепшага боку.