Карыстайся бяспечна!

Карыстайся бяспечна!

«Кіберзлачыннасць – гэта злачынная дзейнасць, у рамках якой выкарыстоўваюцца або атакуюцца камп'ютар, камп'ютарная сетка, месэнджары, выкарыстоўваныя браўзэры ці сайты»- так пачаў сваю пазнавальна - прафілактычную гутарку на сустрэчы з калектывам ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці кіравання ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Арэшникаў. Ён расказаў пра наважныя дзеянні карыстачоў Viber, пра тое, як не стаць ахвярай махляроў, пра правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце па абароне ад кіберзлачынстваў і невыдаванне прыватнай інфармацыі плацежнай карты і кода з СМС трэцім асобам з мэтай уласнай бяспекі.

З выкарыстаннем яркіх і дакладных прыкладаў з практычнай дзейнасці больш дэталёва пра існыя тыпы і метады кіберзлачынстваў і як ад іх абараніцца расказала старшы оперупаўнаважаны кіравання па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці кіравання ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама маёр міліцыі Ганна Галінская. Працаўнікі даведаліся, што такое «фішынгавая кампанія» па рассыланні спам-паведамленняў, на якія часта «вядуцца» нашы грамадзяне, ставячы пад пагрозу асабістую бяспеку, пра хітрасці, на якія здольныя злачынцы з выкарыстаннем тэлефонных камунікацый.

Кіберзлачыннасць з'яўляецца глабальнай праблемай, што набывае ўсё шырэйшыя маштабы. І наша заданне папярэдзіць грамадзянаў пра небяспеку, што падпільноўвае актыўных карыстачоў інтэрнэту.

На памяць пра сустрэчу і для кіраўніцтва ў штодзённым жыцці супрацоўнікі міліцыі ўручылі калектыву завода буклеты і праспекты з правіламі бяспечнага карыстання інтэрнэтам.