Трывожная памяць

Трывожная памяць

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага ў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» ганаравалі воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак на тэрыторыі іншых дзяржаў. У іх ліку Алег Чарняеў, штурман лётна-выпрабавальнай станцыі, Яўген Сарокін, інжынер аддзела тэхнічнага кантролю лётна-выпрабавальнай станцыі, Сяргей Шчарбакоў, авіятэхнік па радыёабсталяванні, Сяргей Кавалёў, слесар- збіральнік лятальных апаратаў.

У 1989 годзе, 15 лютага апошнія савецкія войскі пакінулі дзяржаву Афганістан, скончылася 10-гадовая вайна, у якой Савецкі Саюз страціў звыш 15 тысяч сваіх грамадзянаў. У гэты дзень традыцыйна ваяры-інтэрнацыяналісты прадпрыемства наведваюць пахаванні загінулых землякоў воінаў-афганцаў у г.п.Балбасава Аляксандра Круглова і Алега Панькова, ускладаюць кветкі, даглядаюць іх магілы.