Прафсаюзная справаздачная канферэнцыя

17 лютага адбылася прафсаюзная справаздачная канферэнцыя пра праведзеную працу за 2022 год пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў транспарта і камунікацый. У канферэнцыі бралі ўдзел старшыня аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі авіяцыйных працаўнікоў Андрэй Шарамет, прадстаўнікі адміністрацыі ў асобе намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці Дзмітрыя Сідаровіча і выканаўцы абавязкаў па ідэалагічнай працы і сацыяльна-побытавых пытаннях Ігара Литоўчыка.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Галіна Дзянісава выступіла з дакладам пра праведзеную працу на працягу 2022 года.
Па выніках канферэнцыі праца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў транспарта і камунікацый за 2022 год была прызнана працоўным калектывам здавальняльнай.