Бацькоўскі ўніверсітэт

Бацькоўскі ўніверсітэт


Адкрытае акцыянернае таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» наведалі прадстаўнікі сярэдняй школы № 22 г.п. Болбасава імя Сяргея Іванавіча Грыцаўца ў рамках «Бацькоўскі ўніверсітэт». Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Латыпава і сацыяльны педагог Дзіяна Чугунова нагадалі бацькам аб адказнасці за ўтрыманне і выхаванне дзяцей у побыце, правілах паводзін дзяцей летам, на вадаёмах, правілах па пажарнай бяспецы і многае іншае. Расказалі пра крытэрыі, паказчыкі аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Гутарка атрымалася насычанай і запамінальнай, з сумнымі прыкладамі з жыцця нашых суайчыннікаў. Бацькі павінны заўжды ведаць, дзе і з кім знаходзяцца іх дзеці!