Акцыя «НАШЫ ДЗЕЦІ»

Акцыя «НАШЫ ДЗЕЦІ»

Новы год – час дзіваў. У гэта свята дабро і чараўніцтва рабіцца магчымым, асабліва для дзяцей з няпростым лёсам. Ужо больш за дваццаць гадоў у Беларусі праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» з 15.12.2022 па 15.01.2023гады.

У рамках дабрачыннай акцыі прадстаўнікі прадпрыемства ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у асобе выканаўцы абавязкаў намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна – побытавым пытанням - Ігара Литоўчыка, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі – Галіны Дзянісавай наведалі падшэфную ўстанову адукацыі ДУА СШ № 22 г.п. Балбасава імя Сяргея Грыцаўца, ДУА Яслі – сад СШ № 10 Орша імя Канстанціна Заслонава.

Ва ўрачыстым становішчы Марыі Аўчыннікавай, Крысціне Савінавай, Ягору Шумчанку, Лізавеце Кірык былі ўручаны салодкія падарункі. Прадстаўнікі выслухалі самыя запаветныя жаданні кожнага дзіцяці. Вялікая будучыня чакае самых актыўных дзяцей, таму, што ў іх гараць вочы, і яны не баяцца зрабіць крок наперад насустрач сваёй мары. Хай і наіўна, па – дзіцячы, вераць у дзівы і сваю мару!