Открытие обновлённого стадиона в поселке

30 снежня 2020года працаўнікі ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» узялі ўдзел у адкрыцці абноўленага стадыёна «Алімп» у г.п. Баўбасаў. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел кіраўнікі раёна і вобласці. У сваіх выступах старшыні Віцебскага абласнога і Аршанскага раённага выканаўчых камітэтаў Н.Шарснёў і І. Ісачанкі выказалі ўпэўненасць у тым, што аб'екты стадыёна будуць служыць умацаванню здароўя жыхароў мястэчка і працаўнікоў горадаўтваральнага прадпрыемства Аршанскага АРЗ, а футбольная каманда завода будзе заваёўваць перадавыя пазіцыі ў першасцях раёна і вобласці.