Лічбы здароўя

Лічбы здароўя



У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2025 гады" і правядзення інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Лічбы здароўя" 22.05.2025 прайшла сустрэча спецыялістаў Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "

Загадчык аддзела грамадскага здароўя ўрач па медыцынскай прафілактыцы Буракова Крысціна Дзмітрыеўна расказала аб фактарах узнікнення захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і як знізіць іх уздзеянне. Простыя правілы, якія вы можаце ператварыць у звычкі здаровага ладу жыцця, дапамогуць пазбегнуць хвароб не толькі сэрца і сасудаў, але і іншых органаў і сістэм.

Інструктар-валеолаг Харкевіч Алена Віктараўна дапамагла разабрацца ва ўзаемасувязі харчавання з утварэннем вісцаральнай тлушчу і яго значэнні для арганізма, як станоўчага, так і адмоўнага.

Жадаючыя з прысутных змаглі пры дапамозе манітора складу цела, так званага тлушчааналізатара, і не хітрых маніпуляцый даведацца ўтрыманне вісцаральная тлушчу ў сваім арганізме і атрымаць рэкамендацыі па яго карэкцыі.

Таксама работнікі прайшлі анкетаванне для вызначэння рызык развіцця неінфекцыйных захворванняў і дасведчанасці па пытаннях здаровага ладу жыцця, памералі артэрыяльны ціск і азнаёміліся з літаратурай па пытаннях захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і здаровага ладу жыцця.