"Дай лесу новае жыццё!»

"Дай лесу новае жыццё!»




17 красавіка 2025 года работнікі ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» прынялі актыўны ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесе новае жыццё». Мэта акцыі-аднавіць беларускія лясы, у тым ліку пашкоджаныя ветравальна-бураломныя ўчасткі. Узброіўшыся неабходным інвентаром, прадастаўленым работнікамі Балбасаўскага лясніцтва Аршанскага лясгаса, авіярамонтнікі высадзілі больш за 4000 саджанцаў елкі каля в. Казекі Аршанскага раёна.

Удзел у акцыі падарыў усім шмат пазітыву і добрага настрою, станоўча паўплываў на згуртаванне працоўнага калектыву.