"Подзвігу народа жыць у стагоддзях»

У рамках адзінага інфармацыйнага дня 17 красавіка 2025 прадпрыемства ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ціхаміраў Барыс Барысавіч, які сустрэўся з калектывам і правёў інфармаванне.
Тэма інфармацыйнага дня» подзвігу народа жыць у стагоддзях", прысвечаная 80 – годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта значная дата для кожнага беларуса. Восем дзесяцігоддзяў на нашай зямлі не рвуцца снарады, а ўсе мы жывем пад мірным небам і будуем сучаснасць і будучыню нашай Радзімы, не забываючы суровых урокаў мінулага.
Беларусь памятае герояў. Імёны многіх землякоў і ўраджэнцаў брацкіх рэспублік увекавечаны ў назвах вуліц нашых гарадоў і вёсак.