Сярод лепшых!

Сярод лепшых!



14.05.2025 года ў рамках праграмы круглагадовай Спартакіяды - 2025 сярод прадпрыемстваў устаноў і арганізацый Аршанскага раёна прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе. Каманда ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у складзе: Максіма Сіцькова, Аляксандра Пятрова, Ірыны Шкрэдавай згулялі з наймацнейшымі камандамі сапернікаў Аршанскага раёна (14 каманд). Рабяты ў найцікавай і зацятай барацьбе, выявіўшы валявыя якасці, эмацыйную ўстойлівасць заваявалі ганаровае чацвёртае месца, з чым мы іх і віншуем!

Для сябе каманда зрабіла выснову, каб паказаць яшчэ лепшы вынік, трэба яшчэ больш трэніравацца і ўдасканальваць свае навыкі і майстэрства.

Siarod liepšych!