Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", як і ўся краіна рыхтуецца да Вялікай для кожнага беларуса святочнай даты-Дня Вялікай Перамогі.
Па шматгадовай традыцыі работнікі лётна-выпрабавальнай станцыі прадпрыемства правялі касметычны рамонт і ўборку помніка лётчыкам-штурмавікам Былініну В.В. і Церцвадзе л. п., якія загінулі 23 чэрвеня 1944 года каля вёскі Малое Бабіна Высокаўскага сельскага савета Аршанскага раёна.